Знайсці
13.01.2021 / 09:56РусŁacБел

Эксперт: Магчыма, урад загадзя вырашыў, што чэмпіянату па хакеі не будзе

Пасьля візыту кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля ў Менск так і не было сказана, ці адменяць чэмпіянат сьвету ў хакеі ў Беларусі. Чэмпіянат 2014 году каштаваў Беларусі немалых грошай.

«Свабода» разьбіраецца, адкуль Беларусь зможа ўзяць грошы на новы.

Колькі каштаваў мінулы чэмпіянат

Хакейны чэмпіянат у Беларусі праходзіў у 2014 годзе. Тады экспэрты казалі, што на яго магло быць выдаткавана ад 17 мільёнаў да 2 мільярдаў даляраў. Разьбежка такая вялікая, бо расходы можна ацэньваць разам з інфраструктурай і безь яе.

У 17 мільёнаў даляраў расходы ацэньваў тагачасны кіраўнік Дырэкцыі правядзеньня чэмпіянату Яўген Ворсін. У гэтую суму ўвайшлі выдаткі на рэкляму, забаўляльную праграму, продаж квіткоў, выраб сувэнірнай прадукцыі ды іншае.

Але ж пад чэмпіянат у Менску пабудавалі новыя арэны, гатэлі, абнавілі дарожную і транспартную інфраструктуру. Тагачасны кіраўнік упраўленьня фізычнай культуры, спорту і турызму Менгарвыканкаму Аляксей Пракаповіч анансаваў расходы на інфраструктуру ў 2,2 мільярда даляраў.

Хто заплаціць за чэмпіянат, калі ён адбудзецца

Гатэлі і арэны, якія будаваліся да мінулага чэмпіянату, працуюць і па сёньня, таму частка расходаў на гэта адпадае. Але грошы на спаборніцтвы такой клясы ўсё адно патрэбны. У пастанове ўраду аб міжнародных спартовых мерапрыемствах чэмпіянат сьвету па хакеі не прапісаны.

Паводле фінансавага аналітыка «Альпары Эўразія» Вадзіма Іосуба, гэта можа значыць, што бюджэтных выдаткаў на яго не плянуюць.

«Фінансаваньне чэмпіянату не прадугледжана. Значыць, калі чэмпіянат усё ж будзе, то грошы на яго будуць прасіць у розных прадпрыемстваў у выглядзе нейкай спонсарскай дапамогі. На гэты момант разьлічваюць, што калі ён пройдзе, то не за бюджэтны кошт. Магчыма, урад загадзя вырашыў, што чэмпіянату, хутчэй за ўсё, ня будзе», — кажа Вадзім Іосуб.

«Краіне гэта нічога не прынясе»

Чэмпіянаты, якія прымае краіна, — гэта іміджавы і палітычны праект. Найчасьцей такія чэмпіянаты стратныя для краіны. Пра гэта гаворыць Вадзім Іосуб.

«Грошы на такіх мерапрыемствах могуць зарабіць падрадчыкі і арганізатары; гэта тыя, хто праводзіць цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця, разьмяшчае гасьцей. Гаворкі аб прыбытку для краіны тут не ідзе, нават калі абстрагавацца ад палітычных праблем», — мяркуе Вадзім Іосуб.

Ня бачыць ніякай выгады ад чэмпіянату і кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук. Ён называе чэмпіянат «задавальненьнем для адной пэрсоны».

«Гэта прыносіць прыбытак Алімпійскаму камітэту, фэдэрацыі хакею, а эканамічнай выгады для краіны гэта не прыносіць. Ніхто не казаў, колькі мы зарабілі на Эўрапэйскіх гульнях, на мінулым чэмпіянаце, лічбаў пастфактум не было», — прыгадвае Яраслаў Раманчук.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930