Знайсці
13.01.2021 / 09:35РусŁacБел

Эксперты назвалі пяць сімптомаў «брытанскага» штаму каранавіруса ў дзяцей

Новы штам каранавіруса COVID-19, які быў знойдзены ў Вялікабрытаніі і лічыцца больш небяспечным, працякае ў дзяцей з шэрагам адметных сімптомаў.

Пра гэта заявілі эксперты ў галіне аховы здароўя, паведамляе РБК са спасылкай на Express.

Як адзначае выданне, большасць хворых дзяцей пакутуюць ад стомы, а многія з іх таксама становяцца замкнёнымі. У немаўлят, якія заразіліся, назіраюцца куды больш частыя прыступы істэрыкі і плачу.

Больш як палова інфікаваных дзяцей (53%) скардзілася на галаўны боль. Разам з тым яны могуць адчуваць і болі ў жываце. Таму лекары рэкамендуюць бацькам пытацца ў сваіх дзяцей, ці не баліць ім галава і ці не ўзнікае адначасова дыскамфорт у жываце.

Яшчэ адным сімптомам з'яўляецца тэмпература вышэй за 37 градусаў. Яна была амаль у паловы тых, хто захварэў на «брытанскі» штам каранавіруса. Акрамя таго, на наяўнасць інфекцыі ў арганізме ў дзяцей могуць паказваць болі ў горле.

Акрамя гэтага, каля 35% хворых пакутуюць ад страты апетыту. Па словах экспертаў, часцей за ўсё з гэтым сутыкаюцца малыя ва ўзросце да года.

Улады Вялікабрытаніі паведамілі аб выяўленні новага, больш заразнага штаму каранавіруса ў сярэдзіне снежня. Пазней гэты варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў шэрагу іншых краін, у тым ліку ў ЗША, Кітаі, Канадзе, Турцыі, Тайландзе, Грэцыі, Славакіі, В'етнаме, Расіі і на Кіпры. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), яго знайшлі больш чым у 50 краінах свету.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930