Знайсці
13.01.2021 / 08:40РусŁacБел

Уладзіміру Няпомняшчых з Гомеля выстаўлена яшчэ адно абвінавачванне — абраза службовай асобы

У дадатак да першага абвінавачання — «пагроза гвалту» ў дачыненні да пракурора, пенсіянера абвінавацілі і ў абразе гэтай службовай асобы.

68-гадоваму пенсіянеру МУС, актывісту АГП Уладзіміру Няпомняшчых з Гомеля выставілі яшчэ адно абвінавачанне, піша «Радыё Свабода».

У дадатак да першага абвінавачання — «пагроза гвалту» ў дачыненні да пракурора, пенсіянера абвінавацілі і ў абразе гэтай службовай асобы.

Цяпер Уладзімір Няпомняшчых (ён за кратамі ад 23 снежня) мае дзве крымінальныя справы — па артыкуле 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт ці пагроза гвалту службовай асобе) і па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Адвакат Сяргей Красноў удакладніў, што і ў «новым» абвінавачанні пакуль няма канкрэтыкі — як менавіта Уладзімір Няпомняшчых абразіў пракурорку Алесю Жураўлёву і якім чынам ён ёй пагражаў.

«Уладзімір Міхайлавіч трымаецца бадзёра, дзякаваў усім за лісты і падтрымку. З нагоды новага абвінавачання ён толькі ўсміхнуўся — бо не памятае, каб абражаў ці пагражаў пракурорцы», — зазначыў адвакат.

11 студзеня ягоная жонка і суседка атрымалі лісты ад Няпомняшчых. Ён піша ў лісце суседцы: «Перамога будзе за святлом і праўдай. Цемра, якая агарнула Беларусь, хлусня, подласць і мярзота сыдуць — я ў гэтым упэўнены!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930