Знайсці
13.01.2021 / 08:21РусŁacБел

На Іспанію пасля снегападаў абрынуліся маразы. Месцамі тэмпература апусцілася да -25

На жыхароў цэнтральнай Іспаніі абрынулася сапраўдная сібірская зіма з яе снегападам і маразамі. У панядзелак тэмпература паветра ў раёнах на ўсход ад Мадрыда ўпала да -25°С.

EPE

Гэта была самая халодная за 20 гадоў ноч на Пірэнэйскім паўвостраве, дзе звычайна зіма вельмі мяккая, піша Бі-бі-сі.

Улады просяць старых людзей заставацца дома. Снежны цыклон «Філамена» прынёс велізарныя масы снегу і пакрыў тратуары і дарогі лёдам, стварыўшы небяспечныя ўмовы для транспарту і пешаходаў.

Прынамсі сем чалавек загінулі ад холаду, двое з іх — бяздомныя ў Барселоне.

Малін-дэ-Арагон — горад і муніцыпалітэт у правінцыі Гвадалахара, размешчаны за 197 км на паўночны ўсход ад Мадрыда і які называюць «іспанская Сібір», цалкам апраўдаў гэтую назву.

У сталіцы краіны Мадрыдзе тэмпература ноччу ўпала да -16°С. Бальніцы тут і без таго з цяжкасцю спраўляюцца з пандэміяй каранавіруса, а тут яшчэ галалёд прывёў да рэзкага росту колькасці пацыентаў, якія паслізнуліся і зламалі нагу.

Дактары паведамілі мясцовай прэсе ў панядзелак, што ў бальніцы кожную гадзіну паступае каля 50 такіх пацыентаў.

Снежны цыклон прывёў да перабояў з электрычнасцю, спынення прыгарадных электрычак і многіх авіярэйсаў. Сітуацыя патроху вяртаецца да нормы, але затрымкі на транспарце застаюцца.

Маразы да -25 абяцаюць пры канцы тыдня і ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031