Даслаць навіну
Знайсці
13.01.2021 / 07:26

Дэкан гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта, які не хацеў караць студэнтаў за акцыі і пазбавіўся пасады, сышоў з ВНУ

Экс-дэкан Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Cухога Уладзімір Лук'яненка, які пазбавіўся пасады пасля таго, як адмовіўся выносіць дысцыплінарныя спагнанні студэнтам, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, цяпер зусім сышоў з ВНУ. Пра гэта Tut.by паведамілі студэнты ўніверсітэта.

— Не працуе з 28 снежня. Дачакаўся сесіі, не хацеў нас кідаць, а калі мы здалі ўсе экзамены, звольніўся, — распавядаюць падрабязнасці студэнты.

Сам Уладзімір пацвердзіў гэты факт. Ён распавёў, што сышоў не проста з універсітэта, а з сістэмы адукацыі.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Уладзімір Лук'яненка у ГДТУ імя Сухога прапрацаваў амаль 10 гадоў. Шэсць з іх быў намеснікам дэкана факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Затым стаў дэканам, але праз сем месяцаў гэтай пасады пазбавіўся.

Як раней распавядаў Лук'яненка, адміністрацыі ўніверсітэта прыйшоў ліст ад уладаў з просьбай правесці прафілактычную працу са студэнтамі і выкладчыкамі, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 23.34 КаАП. Да ліста прыкладалася два спісы. Адзін — з прозвішчамі сямі студэнтаў і магістрантаў (чацвёра з іх вучыліся на факультэце Уладзіміра Лук'яненкі), другі — з прозвішчамі супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ.

З лістом Лук'яненка азнаёмілі пад подпіс, а вусна, распавядаў ён, папрасілі вынесці студэнтам са спісу заўвагу або вымову. Уладзімір адмовіўся. Праз некалькі дзён ён ужо пісаў заяву аб пераводзе з пасады дэкана ў дацэнты кафедры. А ў канцы снежня яшчэ адну — аб звальненні з універсітэта.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31