Знайсці
12.01.2021 / 18:13

Стала вядома, дзе пахаваюць мітрапаліта Філарэта

Пахаванне Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пройдзе 15 студзеня. Развітанне з ім адбудзецца ў Мінску і Жыровічах.

Павялічыць

У сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы 12 студзеня з 16:00 арганізаваны кругласутачнае чытанне клірыкамі Мінскай епархіі Евангелля і здзяйсненне памінальных набажэнстваў па памерлым. Цела мітрапаліта прывязуць у храм 13 студзеня ў 16:00, дзе да 18:00 пройдзе развітанне з ім.

У чацвер, 14 студзеня, а 8:00 там жа пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, па заканчэнні якой пройдзе адпяванне Філарэта.

Труна з целам мітрапаліта будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 18:00 14 студзеня, затым яе перавязуць ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра, дзе будзе здзейснена кругласутачнае чытанне Евангелля. Там жа ў пятніцу, 15 студзеня, у 10:00 пачнецца саборная архірэйская Боская Літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда. Пасля гэтага цела Мітрапаліта Філарэта будзе пахавана за Крыжаўзвіжанскім храмам Успенскага Жыровіцкага манастыра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31