Знайсці
12.01.2021 / 14:26РусŁacБел

Памерла выкладчыца Універсітэта культуры, у яе быў каранавірус

Старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Арэшка памерла 12 студзеня, у яе быў каранавірус. Інфармацыю Tut.by пацвердзілі на кафедры, дзе яна працавала.

БДУКМ

Па словах студэнтаў універсітэта, Таццяна Арэшка не так даўно асабіста прымала курсавыя работы ў пяцікурснікаў, бо навучэнцаў абавязалі прыязджаць на сесію, нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку.

Таццяна Арэшка працавала ў БДУКМ з 1996 года. Яна ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх навучальных дысцыплін, «як «камп'ютарная апрацоўка тэкстаў і выдавецкія сістэмы», «Інфармацыйныя тэхналогіі ў культуры», «Апрацоўка відэа і гукавой інфармацыі». У Таццяны Арэшкі 38 навуковых і навукова-метадычных публікацый, вяла заняткі па чатырох вучэбных дысцыплінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930