Знайсці
12.01.2021 / 13:01РусŁacБел

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс зноў прыйшоў ДФР

hrodna.life

Два прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў 12 студзеня каля 11.30 прыйшлі ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс, размешчаны пры праваслаўным храме на вуліцы Дамейкі. Супрацоўнікі ДФР патлумачылі, што маюць намер забраць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выняцце тэхнікі адбываецца ў межах крымінальнай справы, заведзенай на кіраўніцу дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку, паведамляе hrodna.life.

У гэты час у памяшканні дзіцячага хоспіса на Дамейкі знаходзіліся трое супрацоўнікаў установы і чацвёра дзяцей, якія праходзілі абілітацыйныя працэдуры, а таксама святар храма, айцец Іаан.

Службовыя памяшканні, дзе, па меркаванні ДФР, захоўваецца тэхніка, цяпер замкнёныя. Ключоў прадстаўнікі хоспіса не маюць. Прадстаўнікі ДФР папярэдзілі, што пры немагчымасці адчыніць дзверы ключом, будуць выклікаць МНС, каб зламаць замок.

Штатнага псіхолага дзіцячага хоспіса, Алену Шчоткіну, папярэдзілі, што выклічуць у міліцыю павесткай для дачы тлумачэнняў.

Каля 12:00 супрацоўнікі ДФР пакінулі памяшканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930