Знайсці
12.01.2021 / 12:42

Кіраўнік МЗС Украіны: Ментарскія ноткі «старэйшых таварышаў» з боку Беларусі недарэчныя

Павялічыць

president.gov.ua

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў пра недапушчальнасць павучальнага тону ў адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з боку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Па-першае, прэзідэнта Украіны няма сэнсу нічому павучаць, тым больш Аляксандру Лукашэнку. Наш прэзідэнт з'яўляецца самадастатковай палітычнай фігурай, і ўсе гэтыя ментарскія ноткі «старэйшых таварышаў» з'яўляюцца абсалютна недарэчнымі… Ён (Лукашэнка) — вядомы персанаж, ён заўсёды славіўся сваімі харызматычнымі выказваннямі, але чым далей, тым далей яны з'яўляюцца адарванымі ад рэальнасці наогул. Гэта можаце лічыць афіцыйнай рэакцыяй», - сказаў Кулеба ў эфіры тэлеканала «1+1».

Раней Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ заявіў, што «не трымае зла» на Зяленскага і гатовы аднавіць адносіны з Украінай. «Я б коса на яго (Зяленскага) не глядзеў. Паблажліва, коса, з пагардай - ніколі. Малады чалавек, малады прэзідэнт. Здольны да навучання чалавек, я думаю. Я ўпэўнены ў гэтым, ён жа здаровы, нармальны чалавек», — сказаў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31