Знайсці
11.01.2021 / 18:24РусŁacБел

Пуцін, Аліеў і Пашынян 4 гадзіны размаўлялі пра лёс Карабаха

Трохбаковыя перамовы з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Азербайджана Уладзіміра Пуціна і Ільхама Аліева, а таксама прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна завяршыліся ў Маскве, яны прадоўжыліся каля чатырох гадзін.

У ходзе перамоў была падпісана сумесная заява аб развіцці Нагорнага Карабаха.

Ерэван і Баку пагадзіліся стварыць працоўную групу на ўзроўні намеснікаў старшыняў урадаў для вырашэння праблем эканомікі і транспартнай інфраструктуры.

Каментуючы вынікі перамоў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што разблакіроўка транспартных камунікацый, якую абмяркоўвалі кіраўнікі трох краін, адпавядае інтарэсам і Ерэвана, і Баку.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што «рэалізацыя дасягнутых у Маскве дамоўленасцяў можа змяніць эканамічны вобраз і аблічча рэгіёну, а эканамічныя новаўвядзенні могуць прывесці да яшчэ больш надзейных гарантый бяспекі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930