Знайсці
11.01.2021 / 17:52РусŁacБел

Улады разблакавалі сайт ProGomel.by

У жніўні Мінінфарм абмежаваў доступ да некалькіх дзясяткаў інтэрнэт-парталаў, сярод якіх былі як сайты палітыкаў (Бабарыкі, Цапкалы, Статкевіча і іншых), так і інфармацыйныя рэсурсы (у тым ліку і «Наша Ніва»).

Тлумачылася гэта тым, што блакіруюцца «інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць заклікі і выкарыстоўваюцца для каардынацыі дзейнасці па арганізацыі масавага непадпарадкавання прадстаўнікам улады».

Большасць з сайтаў застаецца заблакаванай, але некаторым дазваляюць аднавіць працу. Літаральна перад Новым годам быў разблакаваны гомельскі сайт ProGomel.by.

Галоўны рэдактар сайта патлумачыў, як змог аднавіць працу рэсурсу.

«Нас заблакавалі яшчэ 9 жніўня. Пазней мы атрымалі загад Мінінфарма, дзе пералічваліся сайты, да якіх абмежавалі доступ. На той момант мы не ведалі, што стала прычынай.

Пасля гэтага мы падалі ў суд. Прайшло два судовыя пасяджэнні, вердыкт — пакінуць блакіроўку ў сіле. Але падчас пасяджэнняў мы змаглі даведацца сутнасць праблемы — аказалася, што тры канкрэтныя артыкулы нібыта парушаюць заканадаўства.

Іх мы прыбралі, пасля чаго зноў звярнуліся ў Мінінфарм. І ў снежні было прынятае рашэнне, што сайт можа аднавіць працу. Позна ўвечары 29 снежня сайт быў разблакаваны», — распавёў «Нашай Ніве» Максім Шалянок, галоўны рэдактар «Прагомеля».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930