Знайсці
11.01.2021 / 16:52

За нацыянальны сцяг на ўласным доме віляйчук атрымаў штраф 290 рублёў

Павялічыць

Андрэй Паслед (на пярэднім плане) за некалькі хвілін да суда.

Сёння, 11 студзеня, Вілейскі раённы суд асудзіў жыхара Вілейкі Андрэя Паследа па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Андрэя прызналі вінаватым у тым, што ён праводзіў у сваім двары адзіночны пікет без дазволу на гэта райвыканкама. Пакаранне — штраф 290 рублёў, піша Рэгіянальная газета.

Андрэй працуе інкасатарам. Гадуе дачку і сына, праблем з законам не меў. Жыве ў Вілейцы на Савецкай.

Менавіта тут, на сваім прыватным доме, у жніўні ён і павесіў белы аркуш А4, з чырвонай паласой пасярэдзіне на трубу газаправода. Аркуш вісеў ад жніўня да снежня.

Суддзя Алена Ахметава зачытала абставіны справы:

— Ад 15 жніўня па 22 снежня на драўлянай рэйцы, прымацаванай да газаправода, для ўсеагульнага агляду Андрэй Паслед вывесіў сцяг, праводзячы тым самым адзіночны пікет без дазволу Вілейскага райвыканкама.

У сваім слове Андрэй Паслед сказаў наступнае:

— Сцяг знаходзіўся на доме, абгароджаным плотам. Мой двор — не грамадскае месца. І таму дазволу мясцовых уладаў не патрабуецца. Сцяг я павесіў у жніўні. Зняў 22 снежня, калі да мяне прыехалі міліцыянеры.

Сцяг вывесіў з мэтай паказаць, што я не згодны з вынікамі выбараў прэзідэнта. Так выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пасля суддзя спытала ў Андрэя Паследа, ці вядомыя яму Закон пра геральдычныя сімвалы і Закон аб масавых мерапрыемствах. Андрэй адказаў, што вядомыя часткова.

Віну віляйчук не прызнаў.

— Я не лічу, што я праводзіў пікет. На працягу чатырох месяцаў я фізічна не мог праводзіць пікет. Я ж спаў, хадзіў на працу…

Свае паказанні таксама далі сведкі — работнікі Вілейскага РАУС Антон Баравы і Сяргей Рачыцкі — тыя міліцыянеры, па патрабаванні якіх Паслед 22 снежня зняў сцяг са свайго дома.

Міліцыянеры расказалі, што 22 снежня атрымалі даручэнне ад пракуратуры — паехаць да дома 71 на Савецкай, на фасадзе якога вісіць сцяг. На месцы высветлілася, што дом не 71, а 69. Адразу трапіць у двор не змаглі з-за сабакі. Пазней, у той жа дзень, стэлефанаваліся з гаспадаром, прыехалі да яго дамоў, расказалі пра адказнасць і сказалі зняць сцяг. Гаспадар зняў сцяг, але не аддаў яго міліцыянерам на іх патрабаванне. Андрэя суправадзілі ў РАУС, дзе ён даў паказанні.

Згодна з паказаннямі сведак і пісьмовых матэрыялаў справы, на адваротным баку папяровага сцяга было напісана «Жыве Беларусь!».

— Які сэнс вы ўкладаеце ў гэтыя словы? — спытала суддзя.

— Па-першае, бачу ў гэтым свабоду і выкананне правоў чалавека. А па-другое, «Жыве Беларусь!» — гэта цытата з вядомага верша, — адказаў абвінавачваемы.

Суд улічыў адсутнасць абцяжарваючых абставін і тое, што Андрэй Паслед гадуе непаўналетніх сына і дачку. У выніку вілейчуку прысудзілі штраф — 290 рублёў (дзесяць базавых велічынь).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28