Знайсці
11.01.2021 / 15:47РусŁacБел

Кіраўнік Федэрацыі хакея Фінляндыі: Байкот ЧС-2021? У Беларусі не павінны праводзіцца матчы

Кіраўнік Федэрацыі хакея Фінляндыі Хары Нумэла адказаў на пытанне аб магчымым байкоце чэмпіянату свету-2021, які павінен прайсці ў Мінску і Рызе, піша Прэсбол.

Як я ўжо казаў раней, у Беларусі не могуць і не павінны праводзіцца ніякія матчы. Нам патрэбны новы арганізатар турніру. Як варыянт, можна правесці турнір у Латвіі цалкам.

— Ці магчымы байкот з боку Фінляндыі?

Мы не выключаем ніякіх варыянтаў. Мы будзем ацэньваць сітуацыю пасля рашэнняў ІІХФ. Мы лічым, што гульні варта перанесці ў іншае месца і гуляць з неабходнымі рашэннямі па забеспячэнні бяспекі здароўя. Я думаю, што чатыры паўночныя краіны (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія і Данія) дзейнічаюць на адным фронце.

Як я ўжо казаў раней, у Беларусі не могуць і не павінны праводзіцца ніякія гульні. Нам патрэбны новы арганізатар турніру, — напісаў Нумэла ў твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930