Знайсці
11.01.2021 / 12:57РусŁacБел

Справа брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава рыхтуецца для перадачы ў суд

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота «Радыё Рацыя»

Палітвязень Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Брэст. Падчас дасудовага следства блогеры знаходзіліся ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску, піша spring96.org.

Жыхарка Берасця атрымала ліст ад блогера Аляксандра Кабанава, якім падзялілася з «Брэсцкай газетай». У ім Кабанаў паведамляе, што ягоная крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

«А я хутка да вас, у Брэст. Закрылі справу, яе перадалі ў пракуратуру, і хутка будзе ў «судзе». А судзіць будуць у Брэсце, і мяне, і Сяргея [Пятрухіна]. Так што хутка перавязуць у СІЗА Брэста. І будуць вазіць у «суд». Так што прыходзьце, калі ласка). І прыводзьце знаёмых. Толькі не здзіўляйцеся з нашай справы, у якой няма ні аднаго доказу. Адны здагадкі і фантазіі. Ну ўсё, як заўсёды, беларускае «правасуддзе» яно такое, своеасаблівае. Як і следства», — піша Кабанаў.

Ліст датаваны 28 снежня 2020 года. Не выключана, што блогер ўжо ў Брэсце.

Палітвязень Аляксандр Кабанаў быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна, і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна Брэста. Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў мінскае СІЗА-1. 

Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, заведзенай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 мая.

Палітвязень Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-дэпутаты».

16 чэрвеня ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска.

Стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), звязанай з падзеямі ў Гродне 29 мая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930