Знайсці
11.01.2021 / 11:39РусŁacБел

Прэзідэнт Арменіі заклікаў да датэрміновых парламенцкіх выбараў, каб вывесці краіну з крызісу

news.am

Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян заклікаў правесці датэрміновыя выбары ў парламент, каб вывесці краіну з палітычнага крызісу, паведамляюць СМІ.

«Адзіны лагічны і цывілізаваны выхад — пазачарговыя выбары ў разумныя тэрміны з унясеннем неабходных паправак у Выбарчы кодэкс і Канстытуцыю, што дазволіць пачаць рэальны працэс дзяржаўнага будаўніцтва з чыстага ліста», — заявіў Саркісян.

Перад гэтым трэба стварыць урад нацыянальнай згоды «з дапамогай інстытута прэзідэнта», лічыць ён. Мэтамі гэтага ўрада павінны стаць ліквідацыі наступстваў Карабахскай вайны, падрыхтоўка і рэалізацыя дарожнай карты па вывадзе краіны з крызісу, «рэформа нарматыўна-прававой базы» для правядзення выбараў у разумныя тэрміны.

Сёння прэм'ер Пашынян вылецеў на перамовы ў Маскву, а некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў апазіцыі спрабавалі перашкодзіць яму праехаць у аэрапорт, але марна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера