Знайсці
11.01.2021 / 11:26РусŁacБел

БНК вырашыла не працягваць дамову з літоўскай LTG Cargo на перавозку нафтапрадуктаў па чыгунцы

«Беларуская нафтавая кампанія» вырашыла не працягваць дамову з літоўскай чыгуначнай кампаніяй LTG Cargo (уваходзіць у групу «Літоўскіх чыгунак»), якая перавозіць яе нафтапрадукты ў Клайпедскі порт, піша Interfax.by.

Паводле паведамлення LTG Cargo, 31 снежня 2020 года скончыўся тэрмін дзеяння 3-гадовай дамовы паміж ёй і БНК, таму са студзеня беларускія грузы будуць перавозіцца толькі па патрэбе БНК і без абавязацельстваў.

Паводле звестак LTG Cargo, яна і БНК дамовіліся аб аб'ёмах перавозкі грузаў у Клайпедскі порт у студзені. Паводле папярэдніх звестак, будзе перавезена 60-70 тыс. тон цёмных нафтапрадуктаў.

Гендырэктар LTG Cargo Эгідыюс Лазаўскас адзначыў, што ў пытанні перавозкі грузаў цяпер адзначаецца вялікая нявызначанасць на рынку, таму кожны груз для кампаніі з'яўляецца значным.

У 2020 годзе LTG Cargo перавезла 2 млн тон грузаў БНК — нафты і нафтапрадуктаў, што склала 3,7% сукупнага гадавога патоку грузаў літоўскай кампаніі.

Нафтапрадукты БНК перавозяцца па чыгунцы з Мазырскага НПЗ у Беларусі ў Клайпеду — найбліжэйшы марскі порт, дзе грузяцца на судны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930