Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2021 / 10:38

Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск і зараз праводзіць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

Павялічыць

БелТА

«Мы з табой перахварэлі на ўсялякія хваробы — можам вітацца як заўгодна, — сказаў Лукашэнка Фазэлю. — Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэтую хваробу, і надалей нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каранавіруса — гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт».

«Як прэзідэнта Федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе — ні па каранавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут і прыязджаюць да нас як госці», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА. 

Павялічыць

«Пул першага»

Раней дырэктар дацкага хакейнага Саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Мінску з-за палітычнага крызісу ў Беларусі. Ён дадаў, што да байкоту могуць далучыцца Паўночныя краіны.

Таксама супраць правядзення турніру ў Мінску заявілі некалькі хакейных чыноўнікаў, у тым ліку віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумала, а таксама шэраг еўрапейскіх арганізацый і палітыкаў, напрыклад, прэм'ер Фінляндыі Сана Марын.

Выклікае пытанне і сітуацыя з каранавірусам у нашай краіне, а менавіта меры, якія прымае Беларусь.

Разам з тым Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай журалістцы Наіле Аскар-задэ заявіў: «Мы асабліва не парымся. Пройдзе — пройдзе, не пройдзе — не пройдзе. Але падстаў, каб ён не прайшоў, на міліметр няма. Гэта будзе ганьба поўная. Мы гатовыя хоць заўтра праводзіць чэмпіянат свету».

ЧС па хакеі павінен прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе. У Мінску павінны гуляць зборныя Беларусі, Расіі, Швецыі, Даніі, Нямеччыны, Чэхіі, Славакіі, Вялікабрытаніі, а таксама прайсці два чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31