Знайсці
11.01.2021 / 10:34РусŁacБел

Кіраўнік БПЦ Веніямін: Царква павінна знаходзіцца па-за палітыкай

СТБ

Пра гэта кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін заявіў у інтэрв'ю Рыгору Азаронку на тэлеканале СТБ, каментуючы «раскол» у беларускім грамадстве.

«Вядома, шлях да прымірэння няпросты. Важна, каб царква знаходзілася па-за гэтай спрэчкай і магла сказаць сваё слова па падзеях, якія адбываюцца, сказаць слова, перш за ўсё, ад Евангелля, не ад чалавечага розуму. (…)

Вядома, кожны чалавек для сябе павінен знаходзіць правільны шлях праз малітву, а царква павінна вызначаць такую, ці што, генеральную, сярэднюю лінію для сваёй паствы. Прычым гэтая лінія таксама павінна быць не ад чалавечага мудравання і вызначацца не настроем прадстаяцеля царквы ці нават некалькіх чалавек, а вызначацца менавіта ў пошуку таго, што, як бы хацеў Гасподзь, каб мы сказалі, паглядзелі на тыя ці іншыя рэчы», — сказаў іерарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930