Знайсці
11.01.2021 / 09:31РусŁacБел

Ціханоўская падключылася да жывога эфіру ў інстаграме фельчара з Гродна. Паглядзіце на яго рэакцыю ВІДЭА

Фёдар Астаповіч працуе фельчарам на хуткай дапамозе ў Гродне, у сваім інстаграме ён расказвае пра каранавірус і розныя хваробы. У інстаграме ён вядзе акаўнт «Сумкін сын».

Увечары 10 студзеня Фёдар чарговы раз вёў эфір. Нечакана на 36-й хвіліне гутаркі да яе далучылася Святлана Ціханоўская.

«А-а-а, пачакайце, я тут памру зараз! — доўга не мог паверыць Фёдар. — Я зараз буду раўці тут на ўвесь эфір, на ўсю Беларусь».

Ціханоўская прызналася, што даўно глядзіць Фёдара, яшчэ «калі была не на сваім месцы».

«Федзя, ты класны, я табе сур'ёзна кажу. Дзякуй за ўсё, што ты робіш. Гэта проста цудоўна».

Святлана распавяла, што сама вядзе свой інстаграм-акаўнт і калі камусьці адказвае, то гэта яна.

«Хлопцы, мы разам, дзякуй вам за ўсё. Я спаць, у мяне яшчэ дзеці не пакладзеныя», — сказала Святлана і развіталася.

«Такое бывае наогул?!» — спытаў у падпісчыкаў ашаломлены Фёдар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930