Знайсці
11.01.2021 / 08:50РусŁacБел

Крышціяну Раналду паўтарыў сусветны рэкорд па галах у афіцыйных матчах

juventus.com

Форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду адзначыўся ў нядзелю голам у матчы 17-га тура Серыі А супраць «Сасуола» (3:1).

Партугалец забіў 759-ы гол у кар'еры і паўтарыў абсалютны рэкорд па колькасці мячоў, які быў усталяваны чэшскім форвардам Ёзэфам Біцанам (з 1931 па 1955 год), піша «Спорт-Экспрэс».

Трэцяе месца займае Пеле (757 мячоў).

Аднак Sports.ru заўважае, што ёсць і іншыя звесткі па колькасці забітых мячоў у Біцана, Пеле і іншых бамбардзіраў мінулых гадоў.

Напрыклад, па падліках Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (RSSSF), Біцан забіў 805 галоў, экс-форвард зборнай Бразіліі Рамарыа — 772, Пеле — 767.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера