Знайсці
11.01.2021 / 08:37РусŁacБел

Памёр былы рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэта Аркадзь Русецкі

Фота з фэйсбука Фёдара Грынеўскага

10 студзеня памёр Аркадзь Русецкі — былы рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Яму было 78 гадоў.

Прычыны смерці не паведамляюцца.

Аркадзь Русецкі нарадзіўся 1 лістапада 1942 года ў Гірэвічах (сёння Валожынскі раён). Працаваў рабочым саўгаса «Ракаўскі», 1962 па 1967 гг. — журналістам у «Браслаўскай звяздзе», затым скончыў БДУ.

Працаваў першым сакратаром абкама ЛКСМ, другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, з 1985 па 1991 год — першым намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзела, сакратаром ЦК КПБ.

У 1991-1992 гг. атрымаў званне прафесара і працаваў на кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ. У 1995-1997 гг. — намеснік, першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, у 1997-2009 гг. — рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. 

З 2009 года — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ.

Развітанне з Аркадзем Русецкім адбудзецца 12 студзеня ў «Ціхай абіцелі», што на вуліцы Петруся Броўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930