Знайсці
11.01.2021 / 08:03РусŁacБел

ЦВК Кыргызстана: Жапараў лідзіруе на прэзідэнцкіх выбарах з 79,2% галасоў

Былы выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Кыргызстана Садыр Жапараў лідзіруе на датэрміновых выбарах прэзідэнта з 79,2% галасоў. Пра гэта сведчаць папярэднія звесткі Цэнтрвыбаркама, паведамляюць інфармагенцтвы.

Камісія апрацавала 97,98% бюлетэняў. Паводле яе падлікаў, на другім месцы апынуўся Адахан Мадумараў з 6,69%, на трэцім — Бабыржан Тальбаеў з вынікам 2,38%. Астатнія набіраюць ад 0,08 да 1,4% галасоў. За пасаду прэзідэнта змагаліся 17 кандыдатаў. Яўка склала 39,75%.

Апаненты Жапарава заявілі, што адмаўляюцца прызнаць вынікі галасавання.

Разам з датэрміновымі выбарамі ў краіне прайшоў рэферэндум аб форме кіравання. У бюлетэнь былі ўключаны тры варыянты: прэзідэнцкая, парламенцкая або супраць абодвух варыянтаў. Паводле звестак ЦВК, 80,99% прагаласавалі за прэзідэнцкую форму праўлення. Яўка на рэферэндуме склала 39,88%.

За галасаваннем сачылі больш за 300 міжнародных назіральнікаў з 40 дзяржаў. Самымі шматлікімі былі місіі ад структур СНД і АБСЕ.

Ранейшы кіраўнік дзяржавы Сааранбай Жээнбекаў 15 кастрычніка 2020 года падаў у адстаўку пасля 10-дзённых акцый пратэсту, выкліканых незадаволенасцю часткі насельніцтва вынікамі парламенцкіх выбараў. Жээнбекаў узначальваў Кыргызстан роўна тры гады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930