Знайсці
10.01.2021 / 20:23

Ізраіль — лідар па вакцынацыі супраць каранавіруса ў свеце: ужо прышчапілі 20% насельніцтва

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведаміла, што вакцынавана 19,5% насельніцтва, у тым ліку больш за 72% людзей, якім больш за 60 гадоў. Чакаецца, што да сярэдзіны сакавіка вакцыну атрымаюць прыкладна 5 мільёнаў з 9 мільёнаў грамадзян краіны, перадае Reuters.

Паводле даных сайта Our World in Data, які вядзе даследчая арганізацыя Oxford Martin School, узровень вакцынацыі ў Ізраілі з'яўляецца самым высокім у параўнанні з астатнім светам. На другім месцы — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія па стане на нядзелю зрабілі прышчэпкі 10% свайго насельніцтва, за імі ідуць Бахрэйн і ЗША з 5% і 2% адпаведна.

Ізраіль спадзяецца паскорыць узровень вакцынацыі да 170 000 у дзень з цяперашніх 150 000, каб выйсці з пандэміі ўжо ў лютым.

Ізраіль паралельна зрабіў больш жорсткім рэжым ізаляцыі, каб стрымаць усплёск выпадкаў захворвання на каранавірус. Чыноўнікі кажуць, што празмерны давер грамадскасці да вакцыны, магчыма, прывёў да слабасці ў іншых мерах засцярогі і актывацыі новых інфекцый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31