Знайсці
10.01.2021 / 08:50

У ЗША арыштавалі траіх удзельнікаў штурму Капітолія — сярод іх і экстравагантны шаман

У ЗША агулам арыштавалі траіх удзельнікаў штурму Капітолія, які адбыўся 6 студзеня. 

Суд у ЗША арыштаваў «шамана QAnon» Джэйка Анджэлі, які ўдзельнічаў у штурме на Капітолій, гаворыцца на сайце Міністэрства юстыцыі. Яму прад'явілі абвінавачванне ў наўмысным пранікненні на закрытую тэрыторыю і парушэнні грамадскага парадку.

Павялічыць

Сапраўднае імя Джэйка Анджэлі — Джэйкаб Энтані Чанслі. Ён быў у першых шэрагах дэманстрантаў, якія ўварваліся ў Капітолій. На ім была футравая шапка з рагамі. Яго твар быў размаляваны чырвонай, сіняй і белай фарбай, а ў руках ён нёс двухметровую дзіду з прывязаным да яе сцягам ЗША.

Суд таксама арыштаваў Адама Крысціяна Джонсана — іншага ўдзельніка штурму, які стаў вядомы пасля фатаграфіі з кафедры дэмакрата і спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.

Павялічыць

Трэці затрыманы — 35-гадовы Дэрык Эванс з Заходняй Вірджыніі. 

6 студзеня ў ЗША павінны былі зацвердзіць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. У гэты дзень Дональд Трамп, які не прызнаў паразы, выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў і заклікаў іх адправіцца да будынка кангрэса. Пазней некаторыя ўдзельнікі акцыі ўварваліся ў будынак Капітолія. Падчас сутыкненняў з паліцыяй загінулі пяцёра чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31