Знайсці
09.01.2021 / 18:16

Следства па справе Кацярыны Андрэевай завершана, яна чакае этапавання ў Мінск

Да гэтай высновы прыйшоў муж журналісткі Ігар Ільяш, які атрымаў ад Кацярыны ліст з жодзінскай турмы.

Адвакат па справе Кацярыны Андрэевай знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не мае права паведаміць нават сваякам, на якой стадыі знаходзіцца справа журналісткі. Аднак сёння Ігар Ільяш атрымаў ліст ад Кацярыны ад 1 студзеня 2021 года. У ім журналістка піша, што ў хуткім часе чакае этапавання ў Менск.

«З кантэксту зразумела, што гаворка ідзе пра этапаванне на суд. Гэта цалкам лагічна: Кацярыну пераводзілі ў Жодзіна на час следства. Паколькі яна мае падставы разлічваць на этапаванне ў Менск, значыць следства было завершана і трэба чакаць, што неўзабаве будзе суд», — кажа Ігар Ільяш.

Калі можа адбыцца этапаванне і суд — не вядома. Аднак Кацярына піша ў лісце наконт будучага судовага працэсу:

«Прагнозаў не раблю нават. Гатовая да ўсяго. Здзівіць даволі складана мяне цяпер».

Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада — яны былі затрыманыя за стрым, дзе паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28