Знайсці
09.01.2021 / 17:02РусŁacБел

У Маскве былы святар адкрыў шаўрмічную «Сталін». Паліцыя патрабуе закрыць яе

На праваслаўнае Раство ў Маскве з ажыятажам адкрыўся пункт з шаўрмой пад назвай «Stalin Doner». Мяса наразае чалавек у форме НКВД, а ў меню шаўрма «Сталінская», «Хрушчоўская» і «ад Берыі».

Уладальнік кафэ — былы святар Станіслаў Вольтман.

«Я заўсёды захапляўся гісторыяй, заўсёды захапляўся асобай Сталіна. Мне было цікава ўсё, што з ім звязана, я перачытаў кучу кніг, кучу артыкулаў перагледзеў. Сталін ніколі не быў для мяне кумірам, якога я ўсхваляю і ўзношу ў адзін шэраг з божанькай у аблічча святых. Але я і не дэманізую яго настолькі, наколькі гэта робіць ліберальная публіка. Пра яго нельга казаць толькі дрэнна ці добра», — патлумачыў ён каналу «База».

На наступны дзень пасля адкрыцця да Вольтмана прыйшла паліцыя. 

«Яны абсалютна незаконна адключылі святло. Выключылі халадзільнікі, дзе захоўваюцца прадукты, набытыя за нашы грошы. На маё пытанне паліцэйскаму, ці можна іх уключыць, ён адказаў: «Не парся, усё роўна тут хутка ўсё зачыніцца і ўсё згніе». Потым я сутыкаўся з абсалютным хамствам. Мяне павялі ў пастарунак за 500 метраў ад шаўрмічнай. Я чуў, як начальнік загадаў па тэлефоне ўчастковаму ўтрымліваць мяне не менш за тры гадзіны. У нейкі момант участковы сказаў: ідзём туды, і каб праз 15 хвілін гэтай херні не было, каб там усё прыбралі, дэмантавалі».

Аднак паколькі прэтэнзіі паліцыі пакуль былі вусныя, шаўрмічная працягнула працу. Вольтман не кажа, ці будзе выкарыстоўваць брэнд далей. Збіраецца запускаць тандыр і рабіць бліны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930