Знайсці
09.01.2021 / 09:52

Станцыю метро «Слуцкі гасцінец» так і не пачалі ўзводзіць — праект не ўлічыў тэхнічныя магчымасці будаўнікоў

Працягваецца будаўніцтва трох наступных станцый Зеленалужскай лініі метро.

Як расказаў карэспандэнту «Мінск-Навінаў» генеральны дырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі, з «Аэрадромнай» і «Немаршанскім садам» усё ідзе па плане. Канструкцыя першай (станцыя знаходзіцца ў раёне «Мінск-Мір») будзе гатовая ў красавіку, другой (каля Бальніцы хуткай дапамогі) — у верасні.

Павялічыць

А вось са «Слуцкім гасцінцам» на рагу вуліц лейтэнанта Кіжаватава і Сярова ўзніклі праблемы. Тут да асноўных работ метрабудаўнікі яшчэ не прыступалі. Толькі перанеслі інжынерныя сеткі, паставілі агароджу будаўнічай пляцоўкі і стварылі аб'язныя дарогі.

«Рэч у тым, што праектнае рашэнне па гэтым аб'екце, закладзенае спецыялістамі ААТ «Мінскметропраект», не ўлічыла нашы магчымасці па яго рэалізацыі. У адпаведнасці з ім прадугледжаная шпунтавая загарода катлавана будучай станцыі. Але нават абсталяванне для ўціскання, што было ў карыстанні, і самі шпунты, а гэта каля 2500 тон металічных паль, вельмі дарагія і ў нашай краіне не вырабляюцца. Ужо правялі два тэндары па вызначэнні падрадчыка гэтых работ, на жаль, пакуль безвынікова. Наша прадпрыемства схіляецца да будавання агароджы катлавана па ўжо адпрацаванай і праверанай часам тэхналогіі «сцяна ў грунце».

Гэтая станцыя, а таксама «Немаршанскі сад» неглыбокага залягання — каля 16 метраў. І абедзве будуць узводзіцца адкрытым спосабам, што, натуральна, робіць больш танным іх будаўніцтва. А для таго каб больш прагрэсіўная шпунтавая тэхналогія сябе апраўдала, патрэбна як мінімум яе чатырохразовая абарачальнасць. Мы ж паўторна зможам выкарыстоўваць шпунтавыя вырабы з металу максімум два разы. Таму да гэтага часу не вырашана пытанне мэтазгоднасці прымянення гэтай тэхналогіі. Спадзяюся, у найбліжэйшы час яно ўсё ж будзе ўладжанае з кіраўніцтвам «Мінсметропраекта», — патлумачыў Леанід Стухальскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28