Знайсці
08.01.2021 / 14:37

Арцыбіскуп Кандрусевіч і біскуп Велікаселец памоляцца разам

Павялічыць

24 студзеня у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца, паведамляе Catholic.by.

Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту.

У сувязі з тым, што пасля выхаду на пенсію Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта яго катэдра засталася вакантнай, на час да прызначэння яго наступніка Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі быў прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, чые паўнамоцтвы пасля дасягнення ім у маі мінулага года пенсійнага ўзросту былі працягнуты Святым Айцом яшчэ на два гады.

Супольная Эўхарыстыя ў галоўнай святыні сталіцы стане малітваю падзякі за шматгадовае служэнне Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які і пасля выхаду на пенсію працягвае служыць Богу і Яго вернаму народу Касцёла ў Беларусі.

Пачатак святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9) 24 студзеня а 13-й гадзіне.

Адначасова на партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя гэтай цэлебрацыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31