Знайсці
08.01.2021 / 11:24РусŁacБел

Заносы і адключэнні электраэнергіі: ратавальнікі расказалі пра наступствы снегападаў

Электразабеспячэнне на працягу сутак перыядычна парушалася ў 135 населеных пунктах Беларусі з-за ўмоў надвор'я, паведамляе Белэнерга.

Фота Надзеі Бужан

На працягу сутак на тэрыторыі краіны назіраліся неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы ў выглядзе снегу. Максімальная вышыня снежнага покрыва склала 25 см у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. На працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 населеных пунктаў.

Па стане на 6.00 8 студзеня без электразабеспячэння заставаліся 77 населеных пунктаў. У выніку парушэння функцыянавання аб'ектаў жыццезабеспячэння ніхто не пацярпеў.

У Гродзенскай і Магілёўскай абласцях падраздзяленні ведамства аказвалі дапамогу ў выманні са снежных заносаў легкавога і трох грузавых аўтамабіляў. У Брэсцкай і Мінскай абласцях зафіксавалі тры выпадкі падзення дрэў на праезную частку дарог. Пацярпелых няма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930