Знайсці
07.01.2021 / 21:14

Трампа заблакавалі ў фэйсбуку і інстаграме да канца прэзідэнцкага тэрміну

У фэйсбуку і інстаграме наступныя два тыдні — да завяршэння яго тэрміну на пасадзе прэзідэнта ЗША — Дональд Трамп будзе заблакаваны. Пра гэта абвясціў заснавальнік Facebook Марк Цукерберг.

«Апошнія некалькі гадоў мы дазвалялі прэзідэнту Трампу выкарыстоўваць нашу платформу ў адпаведнасці з нашымі ўласнымі правіламі, часам выдаляючы кантэнт або маркіруючы яго допісы, калі яны парушаюць нашу палітыку. Мы рабілі гэта таму, што лічым, што грамадскасць мае права на максімальна шырокі доступ да палітычных выказванняў, нават да спрэчных. Але цяпер прынцыпова іншая сітуацыя, звязаная з выкарыстаннем нашай платформы для падбухторвання да гвалтоўнага паўстання супраць дэмакратычна абранага ўрада», — напісаў Цукерберг.

«Мы лічым, што рызыка дазволіць прэзідэнту працягваць карыстацца нашымі сэрвісамі ў гэты перыяд занадта вялікая», — дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31