Знайсці
07.01.2021 / 15:10

Лукашэнка: Мы для ўсіх краін прыкладам з'яўляемся. Няма нідзе такога міру і спакою, як у Беларусі

Павялічыць

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы ў свята Раства Крыжаўзвіжанскі храм у Мінску, піша БелТА.

«Жыццё цяпер складанае, але я мару, каб людзі, якія жывуць хаця бы ў Беларусі, разумелі тую палітыку, якую мне даводзіцца ажыццяўляць. Але я рэаліст, ведаю, што вялікае бачыцца на адлегласці і ўсё пазнаецца ў параўнанні. Гэта не я прыдумаў. Гэта аксіёма», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што навокал ідуць інфармацыйныя войны і разгарнуўся страшны бой за розумы людзей.

«Выкарыстоўваюць любы выпадак, нават вось гэтую пандэмію. Але я вас папярэджваў яшчэ ў пачатку мінулага года: пройдзе гэтая пандэмія, але дзе будзем мы ў выніку? Я вас папярэджваў, што гэтым момантам моцныя гэтага свету паспрабуюць скарыстацца. Глядзіце, сітуацыя няпростая. І нам трэба аб'яднацца, каб не страціць сваё — тое, што належыць нам», — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і пра падзеі, якія адбыліся напярэдадні ў ЗША: «Хто б мог, Уладыка (мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін), падумаць, што сёння ў ноч (па нашаму) будуць штурмаваць Капітолій — цытадэль сусветнай дэмакратыі, як яны сябе падавалі. Хто б мог падумаць? Ніхто.

Хоць у гэтым ёсць нейкая справядлівасць з боку Трампа.

Але гэта дрэнна. Гэта дрэнна, калі ідуць на штурм і гінуць людзі».

«Таму нам трэба сабрацца, трэба супакоіцца. Не нам, якія стаяць тут. Хай той невялікай купцы, якая сёння па выходных ходзіць па Мінску.

Я ж вас папярэджваў: дрэнна, калі яны ходзяць па вуліцы, яшчэ горш, калі яны ідуць у двары, будзе невыносна, калі яны прыйдуць у вашы кватэры. Мы не павінны гэтага дапусціць, — заявіў Лукашэнка. —

Таму я вас прашу толькі аб адным: каб Вы мяне разумелі і не асуджалі адразу. Паспрабуйце зразумець. Я чалавек мірны. Але я не магу дапусціць, каб хтосьці прыйшоў сюды і вось так адкрыта разбурыў гэтую нашу абіцель».

«Мы павінны ўсе разам сабрацца і абразуміць тых, хто сёння гэтага не разумее. Нам не патрэбныя ні войны, ні сутыкненні. Нам іх прынясуць, паглядзіце. Нам спакойнага жыцця не дадуць. Нам свабодна дыхаць ніхто не дазволіць, у цэнтры Еўропы. Гэта сутычка. І не дай бог яна ператворыцца ў гарачую вайну на гэтай нашай тэрыторыі, але дзе не будуць вырашацца нашы пытанні, дзе не будзе нашых інтарэсаў. Вось гэтага дапусціць нельга. Гэта — галоўнае. І я вас прашу аб адным: каб з вашага боку было разуменне», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі захаваны міжрэлігійны і міжэтнічны мір. «Усім хапае месца. Так і павінна быць. Нам трэба захаваць гэты мір.

Мы для ўсёй планеты, ўсіх краін прыкладам з'яўляемся. Няма нідзе такога міру і спакою, як у Беларусі.

Няма гэтай міжнацыянальнай і міжрэлігійнай бойкі. Гэта трэба захаваць», — рэзюмаваў Лукашэнка

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31