Знайсці
07.01.2021 / 13:42РусŁacБел

«Вы можаце памаліцца за тых, хто апынуўся ў турме толькі за веру ў лепшую будучыню»: віншаванне Ціханоўскай з Раством

Святлана Ціханоўская павіншавала з Раством усіх, хто святкуе яго сёння, 7 студзеня. Тэкст змешчаны ў яе тэлеграм-канале.

«Сёння я хачу павіншаваць з Раством беларускіх вернікаў і праваслаўных ва ўсім свеце. Цяпер яно прыходзіць да нас у няпросты час, але ж на Раство Хрыстова мы святкуем менавіта нараджэнне надзеі і веры.

За апошнія месяцы праваслаўныя вернікі ў Беларусі рэгулярна пакутавалі ад беззаконня. Тых, хто выступаў супраць гвалту, арыштоўвалі і звальнялі. Былі і тыя, каго затрымалі проста па дарозе ў царкву ў нядзелю, а ў Гродне міліцыя разагнала дзіцячы ранішнік на тэрыторыі прыхода. Зараз БПЦ пагражаюць пазбаўленнем юрыдычнага статусу. Але я веру, што наступныя Каляды мы сустрэнем у такой Беларусі, дзе ўсё гэта будзе немагчыма.

Царква заўсёды павінна заставацца месцам, якое натхняе, гуртуе і падтрымлівае людзей па-за залежнасці ад іх веравызнання. А малітвы заўсёды павінны казаць аб свеце і любові.

Сваёй малітвай сёння вы можаце падтрымаць блізкіх і паплечнікаў. У малітве вы можаце закрануць усіх, хто апынуўся ў бальніцы або турме толькі за веру ў лепшую будучыню сваёй краіны. У малітве вы можаце падтрымаць нават тых, чые ўчынкі не ўхваляеце. Бо гэта і ёсць пачатак мірнага дыялогу, які так важны для ўсіх нас».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930