Знайсці
07.01.2021 / 12:18

Лукашэнка: Я не хачу, каб 2020 год паўтарыўся ў будучыні

Павялічыць

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы храм у мінскай Масюкоўшчыне, піша БелТА.

«Раство — тое свята, якое як мінімум на год наперад вызначае новае жыццё. Я вельмі хачу, каб мы не паўтарылі папярэдні год, хоць я не кляйміў яго ганьбай. Нам патрэбны быў гэты год, каб мы зразумелі, узяўшыся за розум, і падумалі над будучыняй. Каб мы ўбачылі ўсіх, хто з намі побач, каб мы дакладна вызначыліся, хто ёсць хто. Нам патрэбен быў гэты год, але ён патрэбен быў нам у мінулым. Я не хачу, каб ён паўтарыўся ў гэтым і будучым годзе», — заявіў Лукашэнка.

Ён пажадаў, каб наступны год быў лепшы за папярэдні.

«І ён будзе лепшым, калі мы не захочам, а зробім усё неабходнае, што залежыць ад кожнага з нас так, каб гэты год быў лепш. Але самае галоўнае — беражыце адно аднаго, сваіх родных, блізкіх», — сказаў ён.

«Нам трэба ўзяць у рукі галаву і задумацца пра нашу будучыню. Менавіта ў гэты святы дзень Ён (Гасподзь) адтуль папярэджвае нас, — сказаў Лукашэнка.

— Ён нас папярэджвае, каб мы думалі пра будучыню, думалі пра будучыню нашых дзяцей. Гэта вельмі актуальна і вельмі важна. Мы павінны разумець, што толькі разам можам выратаваць гэты кавалачак зямлі, і нашы дзеці змогуць пасля нас жыць сваім розумам на сваёй зямлі. У навагоднім пасланні я ўжо сказаў пра гэта, што мы можам страціць тое, што ёсць. І самае страшнае — мы можам гэта страціць незваротна».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31