Знайсці
07.01.2021 / 09:35РусŁacБел

Падчас штурму Капітолія ў Вашынгтоне загінулі чатыры чалавекі. Пасяджэнне парламента аднавілася

Фота з твітара

У выніку сутыкненняў у раёне будынка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне з удзелам прыхільнікаў Дональда Трампа загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў кіраўнік дэпартамента паліцыі Вашынгтона Роберт Конці. У Капітоліі праходзіла пасяджэнне парламента, які зацвярджаў перамогу на выбарах прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Сярод загінулых ёсць адзін забіты стрэлам з агнястрэльнай зброі. Раней паліцыя пацвердзіла гібель жанчыны, якая была ў ліку тых, хто ўварваўся ў будынак Кангрэса ЗША. Характар траўм іншых пацярпелых у паліцыі не ўдакладнілі.

Паводле паведамлення паліцыі, з моманту пачатку сутыкненняў былі затрыманыя 52 чалавекі. З іх 47 затрымалі за парушэнне ўведзенай уладамі Вашынгтона каменданцкай гадзіны.

Паліцыя выявіла і абясшкодзіла дзве самаробныя выбуховыя прылады. Яны былі знойдзены ў штаб-кватэрах камітэтаў рэспубліканскай і дэмакратычнай партый. Раней, на момант пачатку штурму Капітолія пратэстоўцамі, стала вядома, што з некалькіх будынкаў, якія ўваходзяць у склад комплексу, быў эвакуяваны персанал у сувязі з паведамленнямі аб самаробных бомбах і выбухах.

6 студзеня прыхільнікі Дональда Трампа прарвалі ачапленне і ўварваліся ў будынак Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Яны перапынілі пасяджэнне кангрэса, прысвечанае зацвярджэнню вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Частка кангрэсменаў была эвакуяваная з Капітолія. Пасля таго, як праз некалькі гадзін паліцыя і сілы бяспекі выціснулі пратэстоўцаў з будынка Кангрэса ЗША, пасяджэнне аднавілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930