Знайсці
06.01.2021 / 21:11РусŁacБел

У Гомелі на «суткі» адправілі пенсіянерку за карагод вакол ялінкі ў лесе

Суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 7 сутак 59-гадовую Алу К. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Так суд расцаніў карагод у лесе вакол ялінкі, у якім узяла ўдзел жанчына, піша Свабода.

Справу разглядаў судзьдзя Андрэй Лагуновіч.

25 сьнежня каля дзесяці жыхароў Гомля зладзілі навагодні пікнік у лесе. Яны ўпрыгожылі там ялінку, палілі вогнішча і вадзілі карагод. Некаторыя ўдзельнікі карагоду мелі бел-чырвона-белыя сьцягі. На ялінцы былі аркушы паперы з надпісамі «Пацук, сыходзь!» і «Ў Новы год без пацука!».

5 студзеня пэнсіянэрку Алу затрымала міліцыя. У яе доме прайшоў вобшук. Міліцыя забрала тэхніку (кампутар, дыскі, тэлефоны) і «бел-чырвона-белы сьцяг з кветкай пасярэдзіне» (маецца на ўвазе сьцяг БСДП. — РС). Пэнсіянэрку забралі на ноч у ІЧУ. 6 студзеня адбыўся суд.

Паводле рапарту міліцыі, пэнсіянэрка «ў загадзя дамоўленым месцы, у лясным масіве каля вёскі Новая Бухалаўка прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу без дазволу гарвыканкаму».

«Я не лічу, што карагод у лесе — мітынг. Я не лічу сябе вінаватай. Калі нават вы кажаце, што я была там у чырвонай куртцы — то што? Гэта абсурд — даваць паказаньні па такой справе», — сказала жыхарка Гомля.

Міліцыянты напісалі ў рапарце, што заўважылі ў тэлеграме відэа з пікніку ў лесе і «апэратыўным шляхам» вызначылі, што ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу» прыняла Ала.

На судзе выступала сьведка, яшчэ адна жыхарка Гомля. Яна паказала, што з Алай пазнаёмілася ў жніўні на мірных маршах. Судзьдзю цікавіла — у якіх тэлеграм-суполках удзельнічалі абедзьве жыхаркі Гомля, хто яшчэ быў на пікніку, ці была сымболіка і хто выклаў запіс у Тэлеграм.

«То бок вы пілі шампанскае, весяліліся і размахвалі бел-чырвона-белымі сьцягамі? Для чаго было сьцягі з сабой браць? Вы ж выдатна разумееце, што, каб ня гэтыя сьцягі — вам бы ніхто і слова не сказаў?» — удакладняў судзьдзя.

Дзяўчына патлумачыла, што адкрыта са сьцягамі хадзіць нельга, таму яны вырашылі скарыстацца імі ў лесе.

Дзяўчыну-сьведку таксама будуць судзіць на наступным тыдні.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930