Знайсці
06.01.2021 / 18:05

Ва Уруччы затрымалі двух айцішнікаў: адзін на бальнічным з кавідам, у другога пад пагрозай зрыву кантракт на мільён еўра

6 студзеня ў судзе Першамайскага раёна разглядалі справы затрыманых учора позна вечарам мінчукоў. Міліцэйскія аблавы зафіксаваныя ва Уруччы, Новай Баравой і на вуліцы Прытыцкага. У выніку больш за 10 чалавек правялі ноч на Акрэсціна, сярод іх — два айцішнікі: адзін знаходзіцца на бальнічным з каранавірусам і запаленнем лёгкіх, у другога, калі яму дадуць арышт, можа сарвацца кантракт на мільён еўра. 

Абодва пратаколы складзеныя як пад капірку: каля 22 гадзін Арцём Мартынаў і Арцём Шуканаў узялі ўдзел у пікеце, які не быў узгоднены з Мінгарвыканкамам. Яны нібыта трымалі сцягі і крычалі «Жыве Беларусь» разам з яшчэ 20 жыхарамі, адбывалася гэта на вуліцы Ложынскай, што ва Уруччы. 

Мартынаў заявіў, што ён сустрэўся са старым знаёмым, трохі перагаварылі і ўжо разыходзіліся, як раптоўна ў двор заляцелі невядомыя ў масках. Ніхто не прадстаўляўся, не прапаноўваў разысціся, не папярэджваў пра затрыманне, як гэта павінна быць па законе. У выніку на хлопца склалі пратакол і за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (паўторна на працягу года), і за адмову выканаць патрабаванні міліцыі (нібыта ўцякаў і ўпіраўся пры затрыманні). Пры гэтым у судзе прагледзелі відэа з камер назіранне, дзе бачна, як жыхароў затрымліваць, заламваючы ім рукі — ні сцягоў, ні супраціву міліцыі на відэа няма.

Арцём Мартынаў, паводле выпіскі з медыцынскай карткі, знаходзіцца на бальнічным — у яго дыягнаставаны каранавірус і пнеўманія, на 6 студзеня быў запланаваны ягоны візіт да доктара, каб вызначыць, ці трэба працягваць бальнічны. У выніку суддзя Анастасія Ляўкоўская прызначыла айцішніку штраф 50 базавых велічыняў за пікет, пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам РАУС вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку.

Арцём Шуканаў быў затрыманы там жа, на Ложынскай. Адвакат Таццяна Карадовец зачытала ў судзе ліст з працы, у якім адзначаецца, што Шуканаў — работнік, якога няма кім замяніць, адказвае за ключавы праект, на наступным тыдні мусіць ехаць у камандзіроўку, ад якой залежыць кантракт з выручкай на суму мільён еўра. У выпадку, калі яму дадуць арышт, кантракт можа быць сарваны, дзесяць супрацоўнікаў фірмы застануцца без працы.

Шуканаў заявіў, што вечарам 5 студзеня піў гарбату з суседзямі ў двары, ніхто не выкрыкваў ніякіх лозунгаў і не трымаў сцягоў. Супрацоўнікі міліцыі былі ў цывільным, не прадстаўляліся, не папярэджвалі пра затрыманне і ўжыванне фізічнай сілы, як таго патрабуе закон «Аб органах унутраных спраў».

У выніку справу Шуканава суддзя Максім Трусевіч адправіў на дапрацоўку ў Першамайскі РАУС — у матэрыялах указана няправільнае месца нараджэння затрыманага, таксама ў пратаколе ўказваецца, што Шуканаў узяў удзел у мітынгу, а пасля сцвярджаецца, што гэта быў пікет, а гэта розныя паняцці, паводле закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Мартынаў будзе вызвалены адразу пасля судовага працэсу, прагучала ў судзе. Што датычыцца Шуканава, то, па словах суддзі Трусевіча, рашэнне будзе прымаць міліцыя. Па законе, да суда затрыманых могуць утрымліваць не болей за 72 гадзіны. У выпадку з затрыманымі ва Уруччы гэты час заканчваецца ў 22 гадзіны 8 студзеня, гэта выхадны дзень у судзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28