Знайсці
06.01.2021 / 15:52РусŁacБел

Вакцыну Moderna ўхвалілі для выкарыстання ў ЕС 

modernhealthcare.com

Еўрапейскае агенцтва па лекавых прэпаратах (EMA) рэкамендавала выдаць часовае рэгістрацыйнае пасведчанне для вакцыны ад каранавіруса вытворчасці амерыканскай кампаніі Moderna, піша ТАСС.

«Гэта другая вакцына, якая ўхвалена EMA», — гаворыцца ў дакуменце. Яе рэкамендуецца выкарыстоўваць для асоб, якім больш за 18 гадоў.

Першай вакцынай, ухваленай для прышчэпак ад каранавіруса, стаў прэпарат ад BioNTech/Pfizer, распрацаваны нямецкім навукоўцам Угурам Шахінам. Гэтай вакцынай сталі прышчапляць у краінах ЕС, у тым ліку ў Польшчы і краінах Балтыі, з 26-27 снежня.

На тэрыторыі Вялікабрытаніі таксама ўхвалена вакцына AstraZenecа, распрацаваная навукоўцамі Оксфардскага ўніверсітэта.

У Беларусі будуць прышчапляць расійскай вакцынай «Спадарожнік V».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930