Знайсці
06.01.2021 / 17:15РусŁacБел

У Вялікім тэатры адбудзецца штогадовы Навагодні баль. Як ён падладзіцца пад пандэмію?

Навагодні баль у Вялікім, дзе наведвальнікі ў даўгіх сукенках і фраках танцуюць вальсы і кантрдансы, сёлета пройдзе ў дванаццаты раз. Імпрэза традыцыйна адбываецца ў ноч на 14 студзеня.

Праз пандэмію каранавіруса ў продаж была пушчана абмежаваная колькасць квіткоў — паводле інфармацыі прэс-службы Вялікага, на сёння іх прададзена крыху больш за пяцьдзясят працэнтаў ад лічбы мінулага года.

Да таго ж асноўныя падзеі перанесены на галоўную сцэну, што дазваляе вялікай адлегласцю аддзяліць удзельнікаў балю ад гледачоў. «Гэтым разам баль будзе праходзіць не ў фае, дзе ў мінулыя гады было стоўпатварэнне: удзельнікі будуць выконваць танцавальную праграму на сцэне, а ў рамках яе будзе ісці канцэртная праграма. Мы спецыяльна прадугледзелі такі фармат, каб камфортна сябе адчувалі і гледачы ў зале, якія прыйшлі проста паглядзець, і ўдзельнікі балю, якім цяпер аддадзена ўся наша сцэна», — расказаў дырэктар Вялікага тэатра Аляксандр Пятровіч. 

Колькасць квіткоў разлічана такім чынам, каб гледачы ў зале маглі сядзець на бяспечнай дыстанцыі. Для работнікаў тэатра, што маюць абслугоўваць гасцей, абавязковы масачны рэжым, тэатр таксама раіць наведвальнікам прыходзіць у масках. «Баль усё роўна як маскарад, таму маскі могуць быць рознага фармату, але прыходзіць без масак таксама не забараняем. Ніякай вялікай асцярогі мы не маем: працуем у тым жа рэжыме, у якім і працавалі», — кажа Аляксандр Пятровіч.

Зрэшты, фае таксама не будзе пуставаць: у антракце тут будзе іграць аркестр, а з васьмі гадзін запрацуюць забаўляльныя імпрэзы. Тэмай сёлетняга балю абвешчана гісторыя пра Спячую прыгажуню.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930