Знайсці
06.01.2021 / 15:33

Сярод затрыманых учора ва Уруччы — кіраўнік Асацыяцыі рэкламных арганізацый Валерый Боднар

Павялічыць

Фота з фэйсбука

Cярод затрыманых 5 студзеня на вуліцы Ложынскай у Мінску — кіраўнік Асацыяцыі рэкламных арганізацый Валерый Боднар. Пра гэта Tut.by распавёў яго сын Максім. Мужчыну ўжо асудзілі, ён арыштаваны на 10 сутак.

— Учора я ўбачыў увечары ў тэлеграм-канале, што на Ложынскай — затрыманні. Там жывуць мае маці з бацькам. Я патэлефанаваў маці, каб праверыць, ці ўсё ў парадку. Мама ўстрывожылася, што бацька нядаўна выйшаў з дома, але доўга не вяртаецца. І ў той жа момант мне прыйшло паведамленне ад бацькі, што ён — у Першамайскім РУУС. Пасля гэтага доступу да тэлефона ў яго ўжо не было.

Родныя Валерыя Боднара ўчора ўвечары з'ездзілі да РУУС, аднак ніякіх падрабязнасцяў даведацца не змаглі. Сёння яны трапілі на пасяджэнне суда.

— Звесткі ў пратаколе і паказанні бацькі моцна адрозніваюцца. Міліцыя лічыць, што ён удзельнічаў у Маршы — некалькі дзясяткаў чалавек ішлі па раёне і крычалі «Жыве Беларусь». У бацькі паказанні, што ён вяртаўся праз двор са сваёй штодзённай прагулкі — у яго праблемы са здароўем, дактары рэкамендавалі гуляць. Пры ім не было ніякай атрыбутыкі. Ён не пагадзіўся з абвінавачваннем.

Кіраўніка Асацыяцыі рэкламных арганізацый асудзілі па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП, пакаранне — 10 сутак арышту. Паводле інфармацыі блізкіх, ён на Акрэсціна.

— Мы паспелі трохі з ім паразмаўляць. Сказаў, што цэлы, настрой баявы, не маркоціцца, — распавёў сын Максім.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31