Знайсці
06.01.2021 / 15:26

Гарадзенку Юлію Аршун асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за знявагу ўчастковага

Павялічыць

Фота «Гарадзенскай вясны»

5-6 студзеня была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе абвінавацілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса — за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў Гародні, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Справу разглядала суддзя Ленінскага раённага суда горада Алена Пятрова. Дзяржаўным абвінаваўцам выступіла пракурор Аліна Чужаземец.

У верасні 2020 года гарадзенка пакінула каментар пад фатаграфіяй мужчыны ў цывільным у адным з тэлеграм-каналаў.

Пачаткова крымінальная справа Юліі Аршун павінна была разглядацца ў судзе Кастрычніцкага раёна, але пасля яе перанеслі ў суд Ленінскага раёна. Юлія Аршун — маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, што трансляваліся яшчэ 3 лістапада. На працэсе гэтыя прабачэнні былі паўтораны, участковы міліцыянт не меў да Аршун матэрыяльных прэтэнзій і прасіў суд моцна не караць яе.

На судзе абвінавачаная сваю віну не прызнала. Кажа, што, размяшчаючы каментар, не ведала, што мужчына на фотаздымку — супрацоўнік праваахоўных органаў.

— Уразіла, што мужчына на фота трымаў у руках відэакамеру і пры гэтым усміхаўся, гледзячы, як груба затрымліваюць людзей на вуліцы. На эмоцыях я вось і напісала такі каментар, — патлумачыла на судзе гарадзенка. — Узнікла пачуццё несправядлівасці… Столькі ўсяго адбывалася за апошні час, столькі людзей пацярпелі. Вось і на эмоцыях напісала гэта.

Пацярпелы — гарадзенскі ўчастковы інспектар Путнікаў быў не згодны з такой пазіцыяй і перакананы, што Юліі Аршун было вядома, што на здымку былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У выніку суддзя Алена Пятрова прысудзіла Юліі Аршун два гады абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адбыцця пакарання ( так званай «хатняй хіміі»).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31