Знайсці
06.01.2021 / 13:38РусŁacБел

Стала вядома, хто купіў Слонімскую сінагогу амаль за 30 тысяч рублёў

Слонімскую сінагогу 1642 года купіла пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая мае літаратурны псеўданім Іаана Рыўз, піша «Радыё Рацыя».

starstories.org

Ілона Караваева — артыстка, музыкант і пісьменніца, сябра Саюза музычных дзеячаў Беларусі. У апошні час жанчына піша казкі. Казкі Іааны Рыўз на англійскай мове The tales of the lost forest прынеслі ёй званне лаўрэата ў намінацыіі ChildrenLiterature міжнароднага конкурсу ECG (Лондан) у 2018 годзе.

Слонімскую сінагогу першы раз выставілі на аўкцыён у маі. Тады будынак ацанілі ў 137 тысяч рублёў. Ахвотных яе набыць не знайшлося.

Тады ж Лонданскі фонд габрэйскай спадчыны выступіў з прапановай выкупіць помнік архітэктуры, аднак, каб усё атрымалася, патрэбныя грошы і час. Раней прадстаўнікі дадзенай арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб'ектаў габрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Фота Кацярыны Гардзеевай, Tut.by

Сінагогу выстаўлялі на аўкцыён яшчэ некалькі разоў, але тады пакупнікоў не знаходзілася. Прадстаўнікі Фонду таксама вырашылі, што будуць чакаць, калі знізяць цану ў два разы. Меркавалася, што гэта будзе зроблена да другога аўкцыёну, аднак кошт быў зніжаны ўсяго на 10%. Прадстаўнікі Фонду такому становішчу рэчаў былі здзіўлены.

У выніку сінагогу прадалі ў канцы снежня 2020 года за 27 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930