Знайсці
06.01.2021 / 11:41РусŁacБел

На выходных пахаладае да -11, нападае снегу, будзе галалёдзіца

Фота Надзеі Бужан

«У гэтыя выходныя ў Беларусі ўсталюецца зімовы характар надвор'я. Тэмпература паветра будзе паступова паніжацца і ў канцы тыдня апусціцца да звычайных для студзеня значэнняў», — паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У чацвер, 7 студзеня, пройдзе мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёдзіца. Ноччу ад -5 да +1, днём будзе ад -2 да +3 градусаў.

У пятніцу мокры снег, па поўдні з дажджом, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад -5 да +2, днём будзе ад -4 да +3.

У суботу, 9 студзеня, снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Уначы ад 0 да -6, у паўночных раёнах — да -8. Днём будзе ад -6 па поўначы да +1 па поўдні.

У нядзелю, 10 студзеня, ноччу 4-11 градусаў марозу, па поўдні — -3..-1. Днём будзе 1-8 градусаў марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня марознае надвор'е захаваецца, а ападкаў стане менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930