Знайсці
06.01.2021 / 11:05РусŁacБел

17-гадовага падлетка асудзілі да 6 месяцаў хатняй хіміі за спробу спаліць чырвона-зялёны сцяг у Брэсце

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 студзеня асудзіў па крымінальнай справе па арт. 370 Крымінальнага кодэкса 17-ці гадовага кобрынца Арцёма Зелянкова. Суддзя Дзмітрый Шурын даў хлопцу 6 месяцаў «хатняй хіміі» за спробу спаліць 27 верасня дзяржаўны сцяг у Брэсце каля фантана на цэнтральнай вуліцы горада, піша «Брэсцкая вясна».

Паводле абвінавачвання, 27 верасня каля фантана на вул. Савецкай у Брэсце Зелянкоў спачатку спрабаваў падпаліць дзяржаўны сцяг, а калі гэта не атрымалася, то ён пачаў дзерці яго на кавалкі. Арцём віну прызнаў цалкам.

5 лістапада суд адправіў абвінавачанага на судова-псіхіятрычную экспертызу. Праз два месяцы, калі экспертыза падцвердзіла, што падлетак знаходзіўся ў свядомым стане на момант здзяйснення сваіх дзеянняў, суд пакараў яго па арт. 370 КК (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) 6 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера