Знайсці
06.01.2021 / 10:54РусŁacБел

У навагоднюю ноч у Архангельскай вобласці беларус забіў свайго начальніка падчас застолля

Цела 51-гадовага дырэктара з нажавымі раненнямі грудзей і жывата знайшлі раніцай 1 студзеня ў падсобным памяшканні кафэ ў горадзе Плясецк, што ў Архангельскай вобласці.

Неўзабаве па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы 39-гадовы ўраджэнец Беларусі, які працаваў вартаўніком кафэ, паведамляе мясцовае аддзяленне СК.

У ходзе допыту мужчына прызнаў сваю віну і патлумачыў следчаму, што разам з іншымі работнікамі адзначалі свята. Паміж ім і дырэктарам установы адбылася сварка, падчас якой ён ударыў таго нажом. Калегі выклікалі хуткую.

Мужчына затрыманы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930