Знайсці
06.01.2021 / 10:49РусŁacБел

«Абвінавачванняў не выстаўлялі». Адвакат Знака аб новых крымінальных справах супраць Каардынацыйнай рады

Максіму Знаку не было выстаўлена абвінавачванняў па дзвюх новых крымінальных справах супраць Каардынацыйнай рады. Пра гэта Tut.by паведаміў яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Максім Знак. Фота Надзеі Бужан

Нагадаем, Генпракуратура завяла дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Члену Прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку абвінавачванняў па новых справах выстаўлена не было.

— Хачу падкрэсліць, што гэта — завядзенне спраў, г. зн. падазрэнні, а абвінавачванняў такіх Знаку не выстаўлялася. Вылучэнне гэтых падазрэнняў абарона лічыць беспадстаўным, паколькі абсалютна відавочна, што ніякага экстрэмізму ў выказваннях і дзеяннях Знака не было. Пастановы аб завядзенні дзвюх новых спраў абарона абскардзіць, — распавёў Дзмітрый Лаеўскі.

Па першай крымінальнай справе, па якой Максім Знак абвінавачваецца ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), абарона сёння накіравала ў Генпракуратуру скаргу на ўсе папярэднія адмовы ў спыненні крымінальнага пераследу.

— Мы аргументавалі адсутнасць складу злачынства, наша пазіцыя не абвергнута, і мы настойваем, што пераслед адваката Знака за выказванне прававой думкі, якая не ўтрымлівае ніякіх супрацьпраўных заклікаў, павінен быць спынены. Пра гэта ж гаворыцца ў шэрагу зваротаў найбуйнейшых міжнародных адвакацкіх асацыяцый, якія паступілі ў адрас уладаў Беларусі. Сам Максім у норме, хоць ва ўмовах СІЗА гэта і не лёгка, але настрой у яго добры, працоўны, шмат чытае. Працягваем змагацца, — кажа Лаеўскі.

Алена Талкачова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930