Знайсці
06.01.2021 / 10:26РусŁacБел

Берасцейца асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за рэпост допіса пра камандзіра АМАПа

У Брэсце 6 студзеня быў вынесены прысуд па артыкуле 188 КК (Паклёп) у дачыненні да 28-гадовага берасцейца Максіма Смірнова за рэпост у тэлеграм-канале пра камандзіра атрада АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама Максіма Міховіча. Пацярпелы амапавец прасіў суд строга не караць абвінавачанага, матывуючы гэта тым, што «Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2021 год Годам народнага адзінства». 

Суд Маскоўскага раёна Брэста пакараў хлопца двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе spring96.org.

Паводле абвінавачвання, Максім Смірноў раніцай 14 верасня 2020 года з дапамогай свайго мабільнага тэлефона размясціў у адным з рэгіянальных тэлеграм-каналаў інфармацыю асабістага характару пра камандзіра Брэсцкага АМАПа Максіма Міховіча. Інфармацыя суправаджалася тэкстам, «які змяшчаў паклёпніцкія, ілжывыя і ганьбіцкія супрацоўніка міліцыі звесткі».

Да Максіма Смірнова да суда была прыменена мера стрымання — падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах. У судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, сказаў, што раскайваецца, і ў зале суда папрасіў прабачэння ў пацярпелага.

Пацярпелы Максім Міховіч папрасіў суд строга не караць абвінавачанага, матывуючы гэта тым, што «Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2021 год Годам народнага адзінства». Матэрыяльных прэтэнзій да абвінавачанага пацярпелы не прад'яўляў.

Пракурор прапанаваў пакараць берасцейца за паклёп двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Але суддзя Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган пакараў хлопца двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, піша «Брэсцкая Вясна».

Як заўважыла брэсцкае выданне «Бінокль», камандзір брэсцкага АМАПу Максім Міховіч значыцца ў санкцыйным спісе Еўрапейскага Саюза. Санкцыі ў дачыненні да яго ўведзеныя «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі АМАП у Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930