Знайсці
06.01.2021 / 10:221РусŁacБел

Славуты віцебскі арт-паб «Торвальд» пасля праверак спыняе працу

16 верасня ў паб прыйшлі першыя праверкі. 11 студзеня «Торвальд» быў вымушаны закрыцца.

«Раптоўна ў памяшканнях, якія мы займаем і якія існуюць ужо больш за 150 гадоў, выявіліся надзвычай сур’ёзныя недахопы: прыступкі занадта высокія, а калідоры — неймаверна вузкія. Гэтыя недасканаласці разам з адмысловымі службамі, што вельмі клапоцяцца аб нашай з вамі бяcпецы, вымушаюць нас прыпыніць сваю дзейнасць», — паведаміў «Торвальд».

Перад закрыццём гаспадары арт-паба заклікалі «разабраць «Торвальд» на сувеніры» — купіць што заўгодна з начыння, аздаблення і інтэрʼеру памяшкання.

«Торвальд» адкрыўся на гістарычнай вуліцы Віцебска ў 2016 годзе і хутка стаў нефармальным цэнтрам беларускага культурнага жыцця ў горадзе. Тут гатавалі нацыянальныя стравы і напоі, гасцей абслугоўвалі па-беларуску. Праводзілі канцэрты і творчыя сустрэчы, фэст вышыванкі і курсы «Мова нанова».

У маразы 2017 года наведнікаў частавалі бясплатнай гарбатай.

Вясной 2020-га гатавалі і адвозілі медыкам гарачыя абеды.

Усяго па краіне палітычна матываваныя рэпрэсіі зазналі больш за 320 бізнэсаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
02.02.2023

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930