Знайсці
06.01.2021 / 09:51РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы за год знізіліся на 20%

Фота Вольгі Шукайла

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2021 года склалі 7 млрд 468,5 млн даляраў ЗША (у эквіваленце). Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі іх аб'ём павінен быў скласці не менш за 7,3 млрд даляраў, паведамляе Нацбанк.

За снежань золатавалютныя рэзервы выраслі на 92,1 млн (на 1,2%) пасля зніжэння ў лістападзе на 109,2 млн (на 1,5%).

У цэлым па выніках 2020 года міжнародныя рэзервовыя актывы скараціліся на 1,9 млрд даляраў (на 20,5%).

Зніжэнне ЗВР па выніках года ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 3,9 млрд даляраў, у тым ліку ў снежні — 227 млн. даляраў ЗША, а таксама продажам Нацбанкам валюты на біржы.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыялі паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў на знешнім і ўнутраным рынках аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык, іншыя паступленні замежнай валюты ў бюджэт, а таксама рост кошту манетарнага золата.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўрадам i Нацбанкам павінен скласці не менш за 6,0 млрд даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера