Знайсці
06.01.2021 / 09:45РусŁacБел

Лукашэнка: Калі б мы мелі другую АЭС на ўсходзе

Калі б Беларусь мела другую АЭС, то краіне было б дастаткова купляць у Расіі блізу 10 млрд кубоў газу, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання холдынгу «Гарызонт» у Мінску 5 студзеня, піша «Інтэрфакс».

«Калі б мы мелі другую АЭС на ўсходзе, то нам 10 млрд кубоў газу хапіла б. Гэта ўжо вялікая незалежнасць ад манапаліста», — падкрэсліў Лукашэнка. Фрагмент яго выступлення паказалі ў эфіры тэлеканала СТБ у аўторак.

Ён нагадаў, што ўвод БелАЭС — «гэта 5 млрд кубоў газу з 20 млрд, якія мы купляем, не трэба ўжо купляць».

«Гэта ўжо вялікая незалежнасць. Бо паліва на 5 гадоў загружаецца і кошт яго пры цяперашніх цэнах да $150 млн. А колькі за газ трэба было б заплаціць?» — сказаў Лукашэнка.

Як паведамлялася, у 2019 годзе Беларусь імпартавала 20,261 млрд куб. м расійскага газу, за 10 месяцаў 2020 года адбор знізіўся на 9% — да 14,871 млрд куб. м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930