Знайсці
06.01.2021 / 08:06РусŁacБел

Цана нафты Brent вырасла да максімуму ад лютага мінулага года

Цана нафты маркі Brent упершыню з 26 лютага мінулага года паднялася вышэй за 54 даляры за барэль, піша ria.ru са спасылкай на звесткі таргоў.

Нафта даражэе на фоне дасягнення краінамі АПЕК+ пагаднення па ўмовах здзелкі на люты і сакавік. Яна прадугледжвае, што Расія павялічыць здабычу нафты на 65 тысяч барэляў за дзень у лютым. Пры гэтым Саудаўская Аравія скароціць здабычу нафты на мільён барэляў за дзень, яшчэ шэраг краін АПЕК+ паменшаць здабычу ў лютым і сакавіку сумарна на 425 тысяч барэляў за дзень. 

Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак, каментуючы раней рост цэнаў на нафту, растлумачыў, што гэта звязана са стымулюючымі мерамі шэрагу краін і вакцынацыяй ад COVID-19.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930